Найти песню или исполнителя:


Словы і музыка С.Лапіцкай

Што значыць школа у нашым жыцці? –
Вам праспяваю з настроем лірычным.
Толькі у школе пачаў я расці
Ў сэнсе, канешне, не толькі фізічным.

Часам нялёгка было, хоць ты плач,
Двойкі былі і бяссонныя ночы.
Дапамагалі мне выйсці з няўдач
Мілай настаўніцы добрыя вочы.

Так і не стаў я выдатнікам, не,
Я не Сакрат і, прабачце, не Бэкхэм,
Школа мая навучыла мяне
Быць чалавекам – галоўнае гэта!

І пачынаецца, што і казаць,
Шлях у жыццё толькі з гэтай сцяжынкі…
Мілай настаўніцы вочы глядзяць,
І нестрымана збягае слязінка.

Што значыць школа у нашым жыцці? –
Вам праспяваю з настроем лірычным.
Толькі у школе пачаў я расці
Ў сэнсе, канешне, не толькі фізічным.

Поделиться:


Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Лимит времени истёк. Пожалуйста, перезагрузите CAPTCHA.

По годам и месяцам